РУС БЕЛ ENG

Віцебск Тэатр імя Якуба Коласа

24.12.2022

 Вучні нашай школы 24 снежня наведалі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа   і паглядзелі з задавальненнем чароўную  казку «Дванаццаць месяцаў» па п’есе Алеся Замкоўскага паводле творчасці Самуіла Маршака.

Казка «Дванаццаць месяцаў» пра тое, што багацце чалавека – не ў грошах ці ўладзе. Багацце чалавека – гэта добрае сэрца, чыстае сумленне, светлая душа, працавітасць. І такім людзям, як і галоўнай гераіне спектакля, сама прырода прыходзіць на дапамогу і стварае сапраўдныя цуды.